Logo Polskiego Radia
Print

Фінансаваньне беларускіх школ будзе залежаць ад колькасьці вучняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2018 10:11
Міністэрства адукацыі: новы мэтад забясьпечыць празрыстасьць фінансаваньня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Фінансаваньне беларускіх школ будзе залежаць ад колькасьці вучняў
Міністэрства адукацыі: новы мэтад забясьпечыць празрыстасьць фінансаваньня.
1 студзеня 2019 году беларускія школы будуць фінансаваныя паводле новага мэтаду, то бок у залежнасьці ад колькасьці вучняў. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела аплаты працы й нарміраваньня штатнай колькасьці галоўнага ўпраўленьня эканомікі адукацыі Міністэрства адукацыі Натальля Крывалапава.
„Плянуецца, што з 1 студзеня 2019 году ўсе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі пяройдуць на новы мэтад фінансаваньня, які будзе заключацца ў тым, што яны будуць атрымліваць фінансаваньне ў адпаведнасьці з нарматывам з разьліку на аднаго вучня”, - сказала Натальля Крывалапава.
Паводле яе слоў, гэта забясьпечыць справядлівасьць і празрыстасьць фінансаваньня.
„Цяпер у нас існуе каштарыснае фінансаваньне: разьлік зарплаты ідзе ад колькасьці клясаў у школе й ніяк не залежыць ад колькасьці вучняў у ёй, а ў клясе можа быць і 30, і 15, і 5 чалавек. Фінансаваньне, залежнае ад колькасьці вучняў, паставіць установы адукацыі ў аднолькавыя ўмовы”, - падкрэсьліла начальнік аддзела.
У Беларусі працуе больш за 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі - гэта школы, гімназіі, ліцэі, у якіх навучаецца больш за 1 млн вучняў. Адукацыйны працэс забясьпечваюць каля 119 тыс. пэдагагічных работнікаў, у тым ліку амаль 99 тыс. настаўнікаў. Вышэйшую адукацыю маюць больш за 92 працэнты пэдработнікаў, зь іх вышэйшую й першую кваліфікацыйную катэгорыю - 76,3 працэнта, кваліфікацыю настаўнік-мэтадыст - больш за 200 пэдагогаў. Работу з 1 верасьня ва ўстановах адукацыі пачалі больш як 4,6 маладых спэцыялістаў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт