Канада плянуе адкрыць амбасаду ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.09.2018 12:03
Дагэтуль беларускімі справамі па сумяшчальніцтве займаецца амбасада Канады ў Варшаве.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Канада плянуе адкрыць амбасаду ў Беларусі
Дагэтуль беларускімі справамі па сумяшчальніцтве займаецца амбасада Канады ў Варшаве.
27 верасьня ў Менску прайшлі беларуска-канадзкія палітычныя кансультацыі. Беларускую дэлегацыю на іх ачольваў намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, канадзкую — памочніца намесьніка міністра Стэфані Бэк.
„Упершыню за гісторыю беларуска-канадзкіх дачыненьняў у Менск прыехала дэлегацыя такога ўзроўню”, - заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
У рамках візыту прайшоў першы Беларуска-канадзкі дзелавы форум. Яго супольна падрыхтавалі Беларуская гандлёва-прамысловая палата й Канадзкая дзелавая асацыяцыя ў Расеі й Эўразіі.
Паводле СМІ, гэты візыт мае стаць і штуршком для адкрыцьця амбасады Канады ў Менску. Дагэтуль беларускімі справамі па сумяшчальніцтве займаецца амбасада Канады ў Варшаве.
Беларусь мае сваю амбасаду ў Канадзе з 1997 году, месьціцца яна ў Атаве, у штаце два супрацоўнікі: часовы павераны ў справах Дзьмітры Басік і консул Павал Яўсеенка.
svaboda.org/аз