Logo Polskiego Radia
Print

Новая партыя беларускіх «Палянэзаў» прыбыла ў Азэрбайджан

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 11:03
Ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз» прызначаная для паражэньня аб'ектаў на далёкасьці ад 50 км да 300 км.
Рэактыўная сыстэма залпавага агню "Палянэз". Фота: ont.byРэактыўная сыстэма залпавага агню "Палянэз". Фота: ont.byont.by

Чарговая партыя беларускіх дальнабойных ракетных сыстэм «Палянэз» прыбыла ў Азэрбайджан. З гэтай нагоды Мінабароны Азэрбайджана апублікавала відэа з эпічным музычным суправаджэньнем.

Ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз» прызначаная для паражэньня адкрыта разьмешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спэцыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зэнітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базаваньня і іншых аб’ектаў на далёкасьці ад 50 км да 300 км з высокай дакладнасьцю.

Беларусь пачала пастаўляць «Палянэзы» Азэрбайджану у гэтым годзе.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт