Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь на саміце СНД кажа пра бясьпеку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.09.2018 14:02
Гэта найбольш прынцыповае пытаньне для беларускага кіраўніцтва на сустрэчы ў Душанбэ.
Foto: streaming na youtube.com

Пра беларускі погляд на справу журналістам паведаміў амбасадар Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў.

"Кіраўнікі дзяржаў зьбіраюцца раз у год і ахопліваюць у сваёй дыскусіі ўвесь парадак дня – як міжнародны глябальны, так і пытаньні рэгіёна. Тое, што датычыцца кожнай краіны СНД, і ўсіх у цэлым. З найбольш прынцыповага, што будуць 28 верасьня разглядаць кіраўнікі дзяржаў – пытаньні бясьпекі".

Саміт СНД праходзіць у Таджыкістане. Гэтая краіна непасрэдна сутыкаецца з пагрозай і міжнароднага тэрарызму, і рэлігійнага экстрэмізму ў зьвязку з адсутнасьцю абсталяванай мяжы з Аўганістанам. Апроч бясьпекі, кіраўнікі дзяржаў будуць абмяркоўваць пытаньні эканомікі, гуманітарнага супрацоўніцтва. У цэлым каля двух дзясяткаў пытаньняў, чакаецца прыняцьце шэрага заяў. У тым ліку адносна санкцый і кібэрбясьпекі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт