Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі бок дамагаецца зыходу Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2018 10:21
Маскоўскія крыніцы паведамляюць, што Пуцін запатрабаваў ад беларускага кіраўніка не вылучацца на наступных выбарах.
Аляксандр ЛукашенкаАляксандр Лукашенкаgazetaprawna.pl / ShutterStock

У Сочы прайшлі перамовы на вышэйшым узроўні паміж кіраўніцтвам Расеі ды Беларусі з удзелам прэзыдэнтаў, прэм’ер-міністраў і віцэ-прэм'ераў дзьвюх краін. Афіцыйных заяваў па выніках размоў не было.

Сёньня маўчаньне перарваў ананімны расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар». У якасьці «зьліву» канал паведаміў, што расейскі бок адхіліў далейшае знаходжаньне Лукашэнкі ля ўлады, як і працяг сямейнай дынастыі. Крэмль нібыта запатрабаваў, каб беларускі кіраўнік не браў удзел у новых прэзыдэнцкіх выбарах, і даў час падумаць і назваць Пуціну імя свайго пераемніка.

Канал паведаміў, што Лукашэнка моўчкі пакінуў Сочы.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт