„БПС-Ашчадбанк” плянуе ўкараніць аплату карткай у наземным транспарце Менска
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.09.2018 10:01
Акрамя карткі, разьлічвацца за праезд можна будзе, напрыклад, смартфонам.
Photo: REDioACTIVE/pixabay.com/CC0 Public Domain
„БПС-Ашчадбанк” плянуе ўкараніць аплату карткай у наземным транспарце Менска
Акрамя карткі, разьлічвацца за праезд можна будзе, напрыклад, смартфонам.
„БПС-Ашчадбанк” плянуе ўкараніць тэхналёгію аплаты праезду ў наземным транспарце Менска з дапамогай бескантактных картак, паведамілі ў банку.
Раней банк даваў такую магчымасьць у сталічным мэтро, дзе былі ўстаноўлены турнікеты з валідатарамі.
Як і ў выпадку з мэтро, трэба толькі будзе данесьці картку да валідатора. Акрамя карткі, разьлічвацца за праезд можна будзе смартфонам або любым іншым гаджэтам з падтрымкай бескантактавай тэхналёгіі NFC.
Патэнцыял банка дазваляе маштабаваць праект на наземны транспарт ужо да пачатку II Эўрапейскіх гульняў.
Восеньню 2017 году „БПС-Ашчадбанк” рэалізаваў транспартны праект па ўкараненьні бескантактнай аплаты праезду на турнікетах у менскім мэтро. Гэта дазволіла Менску ўвайсьці ў трыццатку гарадоў сьвету, дзе ўжо рэалізавана дадзеная тэхналёгія. Праект мае адкрыты характар — да аплаты прымаюцца карты любых банкаў, у тым ліку замежных (сэрвіс даступны трымальнікам бескантактных картак Visa і Mastercard).
belapan.by/аз