Нацбанк хоча прадаць непатрэбную маёмасьць у рэгіёнах
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.09.2018 15:11
                    
                    Пры зацікаўленасьці рынкавы кошт аб'ектаў нерухомасьці вызначаць дадаткова, заявілі ў рэгулятары.
                
Будынак Нацбанку Беларусі ноччуcommons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0  
                     
Нацбанк хоча прадаць непатрэбную маёмасьць у рэгіёнах
Нацыянальны банк Беларусі па выніку аптымізацыі функцый і структуры пазбаўляецца ад лішняй нерухомасьці ў Горадні, Віцебску й Магілёве. Пра гэта гаворыцца ў прапанове рэгулятара для камэрцыйных банкаў.
У Горадні Нацбанку належыць службовы будынак агульнай плошчай амаль 3 тыс. квадратных мэтраў коштам 245,8 тыс. рублёў, у Магілёве – 3,4 тыс. квадратных мэтраў за 1,183 млн рублёў, у Віцебску – 7,6 тыс. квадратных мэтраў (не лічачы невялікай прыбудовы й гаража) за 2 млн рублёў, паведамляе TUT.by.

тэлеграф/вс