У Гарадоцкім раёне прымаюць надзвычайныя меры супраць АЧС
У месцах, якія масава наведвае насельніцтва, зьявяцца дэзінфэкцыйныя дыванкі.
У Гарадоцкім раёне Віцебшчыны ў месцах, якія масава наведвае насельніцтва, зьявяцца дэзінфэкцыйныя дыванкі, каб зьнішчаць вірус афрыканскай чумы сьвіней.
Такія дыванкі, які пішуць „Народныя навіны Віцебска”, будуць разьмяшчацца на ўваходах крам, паштовых аддзяленьняў, школ, устаноў культуры і г. д. Адпаведнае рашэньне прыняў раённы штаб па прыняцьці экстраных мер па ліквідацыі афрыканскай чумы сьвіней і іншых небясьпечных захворваньняў жывёл.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, афрыканская чума сьвіней не рэгістравалася ў Беларусі з 2014 году. Але Гарадоцкі раён мяжуе зь Расеяй, а там толькі сёлета было зафіксавана 97 выпадкаў АЧС, прычым у 47 выпадках заразіліся хатнія жывёлы.
У Гарадоцкім раёне ёсьць буйны сьвінакомплекс: больш за 40 000 жывёл. Калі тут зарэгіструюць АЧС, комплекс зачыняць. Дарэчы, працу пры гэтым страцяць больш за 200 чалавек.
euroradio.fm/аз