Законапраект аб ахове бел-чырвона-белага сьцяга накіраваны ў парлямэнт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.09.2018 15:03
БХД, Канапацкая й Анісім накіравалі Праект Закона „Аб выкарыстаньні й ахове першага дзяржаўнага сьцяга РБ”.
Бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі.Photo: Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain
Законапраект аб ахове бел-чырвона-белага сьцяга накіраваны ў парлямэнт
БХД, Канапацкая й Анісім накіравалі Праект Закона „Аб выкарыстаньні й ахове першага дзяржаўнага сьцяга РБ”.
У межах падрыхтоўкі да ўнясеньня на сэсію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысьціянская дэмакратыя 18 верасьня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона „Аб выкарыстаньні й ахове першага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь” і абгрунтаваньне да яго ў Міністэрства юстыцыі й Міністэрства ўнутраных спраў.
Разам з праектам Закона ў міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.
Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстаньня, папулярызацыі й аховы бел-чырвона-белага сьцяга, які зьяўляўся першым дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае й духоўна-маральнае значэньне для краіны.
„Дзякуй усім за падтрымку і ўдзел у кампаніі „За бел-чырвона-белы сьцяг”. Мы будзем і далей праводзіць шэраг мерапрыемстваў у межах кампаніі, каб прыцягваць увагу й дзяржавы, і грамадзтва да гэтай тэмы. І я веру, што разам мы зможам дамагчыся шанаваньня нашага дзяржаўнага сымбаля з боку дзяржавы й свабоднага яго выкарыстаньня”, - заявіла Вольга Кавалькова.
bchd.info/аз