Logo Polskiego Radia
Print

На палітвязьня ціснуць месяц да вызваленьня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2018 09:25
Пра ціск распавялі сябры Дзьмітрыя Паліенкі, які павіне выйсьці на волю 24 кастрычніка.
Зьміцер Паліенка. Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна". Зьміцер Паліенка. Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна". Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна"/spring96.org

24 кастрычніка на волю мусіць выйсьці Дзьмітрый Паліенка – адзін з двух палітвязьняў, якія да сёньняшняга дня знаходзяцца за кратамі (паводле праваабарончага цэнтру «Вясна»).
На 25 верасьня была заплянавана сустрэча зьняволенага з бацькам. 13 верасьня адміністрацыя калёніі правяла дагляд асабістых рэчаў Паліенкі, пасьля чаго спатканьне з бацькам адмянілі, паведаміла Марына Насенка, сяброўка Паліенкі.
«Забралі ўсе лісты, паштоўкі і ручкі, лісты, якія ён хацеў выслаць на днях сам. На падставе таго, што гэтыя рэчы «не адпавядаюць сьпісу», яму адмянілі спатканьне з бацькам», – напісала Насенка.
Такім чынам, зьняволены ня зможа атрымаць перадачу, якую яго сябры і родныя сабралі, каб перадаць праз бацьку.
«За месяц да вызваленьня... спрабуюць максымальна цісьнуць на зьняволенага ў рамках «дазволенага», пакуль ёсьць магчымасьць», – дадае Насенка.
24-гадовы Дзьмітрый Паліенка падлеткам уступіў у беларускае аддзяленьне Нацыянал-бальшавіцкай партыі, неаднаразова сядзеў на сутках за ўдзел у акцыях арганізацыі. Вясной 2014 году Паліенка выйшаў з НБП і далучыўся да анархістаў.
У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай за напад на міліцыянта падчас веласіпеднага заезду «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Паводле інфармацыі міліцыі, Паліенка паспрачаўся з супрацоўнікам і парваў яму форменную вопратку. Бацька актывіста распавёў, што яго сын заступіўся за сябра, у дачыненьні да якога міліцыянэр ужыў фізычную сілу.
У мінулым годзе Паліенку зноў арыштавалі: суд адмяніў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калёнію. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала Паліенку вязьнем сумленьня.
…..

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт