Беларускамоўная ўпакоўка бульбы заваявала ўзнагароду на «Pentawards»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.09.2018 11:36
Дызайн упакоўкі бульбы «Бабіна лета» атрымаў бронзавую ўзнагароду на конкурсе ў Нью-Ёрку.
www.facebook.com/FabulaBY
Дызайн упакоўкі бульбы «Бабіна лета» на беларускай мове атрымаў бронзавую ўзнагароду на прэстыжным міжнародным конкурсе «Pentawards», які сёлета праходзіў у Нью-Ёрку.
«Pentawards» – адзін з самых прэстыжных конкурсаў упаковачнага дызайну ў сьвеце. Праводзіцца з 2007 года. Кожны раз у іншым горадзе. Узнагароды ўручаюцца ў 55 катэгорыях.
Над праектам працавала кампанія «Fabula Branding». У Фэйсбуку яны напісалі» Дзьве ўзнагароды «Pentawards» 2018 едуць з Нью-Ёрку да нас у офіс!»
Яшчэ адну бронзавую статуэтку кампанія атрымала за праект INDIGO Classic.
belsat.eu/яс