Logo Polskiego Radia
Print

Павал Севярынец асуджаны на 10 сутак арышту

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.09.2018 17:23
Такое рашэньне 6 верасьня прыняў судзьдзя Менскага раённага суду Аляксей Крапачоў.
Павел Севярынец Павел Севярынец Фота: БХД

Павал Севярынец асуджаны на 10 сутак арышту
Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец пакараны 10-сутачным арыштам за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Такое рашэньне 6 верасьня прыняў судзьдзя Менскага раённага суду Аляксей Крапачоў. Севярынец прызнаны вінаватым на падставе ч. 3 арт. 23.34 КоАП (паўторнае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Суд палічыў правапарушэньнем той факт, што палітык заклікаў людзей удзельнічаць у не дазволенай уладамі акцыі 9 верасьня ў Курапатах.
Пасьля адміністрацыйнага працэсу супраць Севярынца адзін з грамадскіх актывістаў паведаміў, што „сход абаронцаў Курапатаў 9 верасьня адбудзецца ў любым выпадку”. Паводле слоў суразмоўцы, за арганізацыю мерапрыемства замест арыштаванага палітыка „будзе адказваць іншы чалавек”.
Раней Севярынец заявіў, што 9 верасьня будзе „вельмі важным днём у справе абароны Курапатаў”. „У гэты дзень будзе праведзенае своеасаблівае выпрабаваньне, у якім фармаце пратэставаць супраць працы рэстарана. Мы зьбіраемся правеьсці ля рэстарана сход, дзе выступяць лідары партый і рухаў, абаронцы Курапатаў. Будзем таксама зьбіраць подпісы для паўторных зваротаў у дзяржаўныя органы”, — сказаў Севярынец.

racyja.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт