Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь атрымае новы крэдыт ад Расеі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.09.2018 12:02
Расея вылучала Беларусі крэдыт у 2 мільярды даляраў, які мусіў паступіць сямю траншамі.
МаскваМаскваpixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь атрымае новы крэдыт ад Расеі
На працягу месяца Беларусь атрымае ад Эўразійскага фонду стабілізацыі й разьвіцьця (ЭФСР) шосты транш крэдыту на 200 млн даляраў, які быў «завіс» у Маскве. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні праўленьня Эўразійскага банка разьвіцьця (ЭАБР) Андрэй Крайні.
Паводле банкіра, грошы выдаткоўвацца пад 1% – гэта ніжэй, чым на рынку. Мэты, на якія выдаваўся крэдыт, па словах Крайняга, у цэлым дасягнутыя. Умовы сёмага траншу, кажа ён, яшчэ будуць удакладняцца.
Расея вылучала Беларусі крэдыт у 2 мільярды даляраў, які мусіў паступіць сямю траншамі. Афіцыйны Менск атрымаў пяць траншаў на 1,6 мільярда даляраў. Шосты транш Беларусь разьлічвала атрымаць напрыканцы 2017 года, а сёмы – на пачатку 2018-га. Аднак тэрміны атрыманьня грошай пастаянна зьмяняліся, і грошы дагэтуль так і не прыйшлі.
паводле euroradio.fm/tut.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт