Logo Polskiego Radia
Print

Пракуратура запатрабавала спыніць плату за падзарадку мабільнікаў у бальніцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.09.2018 16:12
У Міёрскай бальніцы быў зацьверджаныпрэйскурант за падзарадку наўтбукаў, планшэтаў, тэлефонаў і выкарыстаньне чайнікаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пракуратура запатрабавала спыніць браць плату з пацыентаў за падзарадку мабільнікаў у Міёрскай бальніцы
Пракуратура Мёрскага раёна правяла праверку Міёрскай цэнтральнай бальніцы (ЦРБ) і запатрабавала спыніць спаганяць плату з пацыентаў за выкарыстаньне ўласных электрапрыбораў.
Як распавялі ў Генэральнай пракуратуры, у Міёрскай бальніцы загадам галоўнага лекара быў зацьверджаны спэцыяльны прэйскурант за падзарадку наўтбукаў, планшэтаў, тэлефонаў, выкарыстаньне электрачайнікаў.
Пры гэтым, адзначылі ў ведамстве, прыведзеныя ў прэйскуранце вартасныя велічыні не суадносіліся з магутнасьцю электрапрыбораў – яны меркавалі аднолькавыя тарыфы за карыстаньне зараднай прыладай для мабільнага тэлефона і электрачайнікам. «Гэта сьведчыла аб эканамічнай неабгрунтаванасьці разьлікаў», – працягнулі там.
Акрамя таго, працягнулі ў ведамстве, пры аналізе практыкі аказаньня платных мэдыцынскіх паслуг пракурорскія работнікі зыходзілі з таго, што Міёрская цэнтральная раённая бальніца не аднесена да ліку энэргазабесьпячальных арганізацый, ня мела ліцэнзіі або сэртыфіката на пастаўку электрычнай энэргіі, ня мела ўласных крыніц атрыманьня электрычнай энэргіі.
«У ходзе пракурорскай праверкі таксама ўстаноўлена, што сярод платных мэдыцынскіх паслуг ЦРБ пазначаны такія, якія па фармулёўцы не адпавядалі нормам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2009 года »Аб аказаньні платных мэдыцынскіх паслуг дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя«, – дадалі ў Генпракуратуры.
Сытуацыя са спагнаньнем платы за падзарадку мабільнікаў у Міёрскай бальніцы атрымала шырокую агалоску пасьля таго, як пацыенты мэдустановы разьмясьцілі ў інтэрнэце адпаведныя фатаграфіі прэйскурантаў.

Пракуратура Міёрскага раёна правяла праверку Міёрскай цэнтральнай бальніцы (ЦРБ) і запатрабавала спыніць спаганяць плату з пацыентаў за выкарыстаньне ўласных электрапрыбораў.

Як распавялі ў Генэральнай пракуратуры, у Міёрскай бальніцы загадам галоўнага лекара быў зацьверджаны спэцыяльны прэйскурант за падзарадку наўтбукаў, планшэтаў, тэлефонаў, выкарыстаньне электрачайнікаў.

Пры гэтым, адзначылі ў ведамстве, прыведзеныя ў прэйскуранце вартасныя велічыні не суадносіліся з магутнасьцю электрапрыбораў – яны меркавалі аднолькавыя тарыфы за карыстаньне зараднай прыладай для мабільнага тэлефона і электрачайнікам. «Гэта сьведчыла аб эканамічнай неабгрунтаванасьці разьлікаў», – працягнулі там.

Акрамя таго, працягнулі ў ведамстве, пры аналізе практыкі аказаньня платных мэдыцынскіх паслуг пракурорскія работнікі зыходзілі з таго, што Міёрская цэнтральная раённая бальніца не аднесена да ліку энэргазабесьпячальных арганізацый, ня мела ліцэнзіі або сэртыфіката на пастаўку электрычнай энэргіі, ня мела ўласных крыніц атрыманьня электрычнай энэргіі.

«У ходзе пракурорскай праверкі таксама ўстаноўлена, што сярод платных мэдыцынскіх паслуг ЦРБ пазначаны такія, якія па фармулёўцы не адпавядалі нормам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2009 года «Аб аказаньні платных мэдыцынскіх паслуг дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя», – дадалі ў Генпракуратуры.

Сытуацыя са спагнаньнем платы за падзарадку мабільнікаў у Міёрскай бальніцы атрымала шырокую агалоску пасьля таго, як пацыенты мэдустановы разьмясьцілі ў інтэрнэце адпаведныя фатаграфіі прэйскурантаў.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт