Лукашэнка не выбраў ніякага кандыдата на пасла ў Расеі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.09.2018 14:55
Аляксандр Лукашэнка даручыў працягваць шукаць кандыдата на гэтую пасаду.
Flickr/andrey.mindryukov
Аляксандр Лукашэнка даручыў працягваць шукаць кандыдата на пасла ў Расеі. Са сьпісу, які яму паказаў міністар замежных спраў Уладзімір Макей, некаторыя кандыдатуры ён ацаніў станоўча. «Аднак разам з тым [Лукашэнка] даручыў дадаткова падумаць над іншымі варыянтамі», – цытуе словы Макея БЕЛТА. Прозьвішчы кандыдатаў не называюцца.
Як вядома, у 2012-2018 гадах паслом Беларусі ў Расеі быў Ігар Петрышэнка. У жніўні ён быў прызначаны намесьнікам прэм'ер-міністра, таму і зьявілася вакансія ў Маскве.
Днямі чакаецца прыезд у Беларусь новага расейскага пасла Міхаіла Бабіча. Ранейшы пасол Аляксандр Сурыкаў скончыў сваю дыпляматычную працу.
euroradio.fm/яс