Польскі сьвяшчэньнік адслужыць літургію ў Менску
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
03.09.2018 17:30
Архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў возьме ўдзел ва ўрачыстасьці да 120-годзьдзя храма Аляксандра Неўскага ў Менску.
Менск, царква Сьвятога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Фрагмэнт мазаікі на фасадзе. 1896-1898 гг.Фота: Дзьмітрый Ласько
Свяшчэньнікі з Польшчы і Ўкраіны возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях да 120-годзьдзя храма Аляксандра Неўскага ў Менску.
Цэнтральнай падзеяй урачыстасьцей 12 верасьня стане прастольнае сьвята храма — дзень памяці благавернага князя Аляксандра Неўскага.
У храм будзе прынесены абраз Сьвяціцеля Лукі, архіепіскапа Сымфэропальскага і Крымскага, з часьціцай яго мошчаў. Сьвяточную боскую літургію ўзначаліць мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэньні архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якава (Польская праваслаўная царква), епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія і епіскапа Віктара Барышэўскага, вікарыя Кіеўскай мітраполіі Ўкраінскай праваслаўнай царквы
У сьвяточнай праграме канцэрт у гонар юбілею Аляксандра-Неўскага храма, які адбудзецца 14 верасьня ў вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Тут жа адкрыецца тэматычная фотавыстаўка.
Акрамя таго, спэцыяльна да знакавай даты на аснове дакумэнтальных матэрыялаў выдадзена кніга "120 гадоў. Царква сьвятога Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках у Менску".
Аляксандра-Неўскі храм на Вайсковых могілках быў узьведзены ў памяць аб подзьвігу воінаў, ураджэнцаў Беларусі, якія змагаліся за вызваленьне Балгарыі ад асманскага прыгнёту падчас Расейска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў.
Belta.by/вк