У Беларусі растуць заробкі
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
01.09.2018 15:00
З 1 верасьня вырасьлі зарплаты пэдагогаў і мэдыкаў, з 1 кастрычніка падымуць зарплаты ўсім работнікам бюджэтнай сфэры.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі з 1 верасьня павышаюцца зарплаты пэдагогаў і работнікаў сыстэмы аховы здароўя. Адпаведная пастанова Савета Міністраў № 632 ад 31 жніўня 2018 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Павышэньне заробкаў адбудзецца за кошт павышэньня тарыфных ставак, акладаў і даплат.
Так, пэдагагічным работнікам (уключаючы асоб зь ліку прафэсарска-выкладчыцкага саставу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэньне тарыфных ставак на 20%.
Даплаты ўрачоў і мэдыцынскіх сясьцёр павысяць у памеры 20% і 13% адпаведна.
Павышэньне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізыкаў, хімікаў, біёлягаў складзе ад 40% да 100%.
Акрамя таго, прадугледжваецца павышэньне з 1 кастрычніка 2018 года тарыфнай стаўкі першага разраду з 34 да 35,5 бел. руб. работнікам бюджэтнай сфэры ў цэлым.
Belta.by/вк