У Магілёве адчыніўся творчы цэнтар для людзей з інваліднасьцю
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.08.2018 11:43
У цэнтры Алеся Цумарава зьбіраецца праводзіць для інвалідаў майстар-клясы па вырабе сувэніраў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons
У Магілёве адкрыўся творчы цэнтар, у якім прадаюцца вырабленыя людзьмі з інваліднасьцю. Аналягаў яму ў Беларусі няма.
Паўтара года таму стварыць асяродак, дзе інваліды маглі б зарабляць і вучыцца, задумала жыхарка абласнога цэнтру, прадпрымальніца Алеся Цумарава. Ад нараджэньня яна жыве зь дзіцячым цэрабральным паралюшам. Каб пазьбегнуць інваліднага вазка, перанесла дзясятак апэрацый. 30 жніўня яна стала гаспадыняй цэнтру «Тэрыторыя людзей».
У мінулым годзе 37-гадовая Алеся перамагла ў рэгіянальным конкурсе прадпрымальніцкіх ідэй бізнэс-школы ІПМ. На агульнанацыянальным конкурсе праект «Тэрыторыя людзей» быў прызнаны найлепшым з сацыяльных.
У цэнтры Алеся Цумарава зьбіраецца праводзіць для інвалідаў майстар-клясы па вырабе сувэніраў, вучыць асновам бізнэсу і карыстаньню інтэрнэтам. Адкрыецца школа прыгажосьці для дзяўчат з інваліднасьцю.
Цэнтар разьмясьціўся на вуліцы Першамайскай у Магілёве.
«Я хачу, каб людзі з інваліднасьцю перасталі ўспрымаць сябе адасобленымі ад грамадзтва. У эўрапейскіх краінах інваліды — паўнавартасныя грамадзяне. У нас сытуацыя рухаецца ў тым жа кірунку, але пакуль павольна», — дзеліцца сваімі чаканьнямі Алеся ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды.
svaboda.org/яс