Каля Чарнобыля злавілі дваіх беларусаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.08.2018 12:25
У раёне сяла Парышаў быў выяўлены аўтамабіль маркі «Таёта», у якім знаходзілася двое грамадзян Беларусі 33 і 42 гадоў.
pixabay.com
Каля Чарнобыля злавілі дваіх беларусаў
Пра выпадак паведамляе кіеўская паліцыя. У рамках мерапрыемстваў «Мігрант» супрацоўнікамі паліцыі зоны Чарнобыльскай АЭС у раёне сяла Парышаў быў выяўлены аўтамабіль маркі «Таёта», у якім знаходзілася двое грамадзян Беларусі 33 і 42 гадоў, што праніклі на тэрыторыю зоны адчужэньня па-за кантрольна-прапускнымі пунктамі, а таксама на тэрыторыю Ўкраіны па-за межамі пагранічнага пункта пропуску.
Паліцыі беларусы патлумачылі, што яны заблукалі.
У дачыненьні да правапарушальнікаў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу «Незаконнае перасячэньне або спроба незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы Ўкраіны» Кодэкса Ўкраіны аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Неўзабаве іх перададуць беларускіх памежнікам.
nn.by/эж
Пра выпадак паведамляе кіеўская паліцыя. У рамках мерапрыемстваў «Мігрант» супрацоўнікамі паліцыі зоны Чарнобыльскай АЭС у раёне сяла Парышаў быў выяўлены аўтамабіль маркі «Таёта», у якім знаходзілася двое грамадзян Беларусі 33 і 42 гадоў, што праніклі на тэрыторыю зоны адчужэньня па-за кантрольна-прапускнымі пунктамі, а таксама на тэрыторыю Ўкраіны па-за межамі пагранічнага пункта пропуску.
Паліцыі беларусы патлумачылі, што яны заблукалі.
У дачыненьні да правапарушальнікаў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу «Незаконнае перасячэньне або спроба незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы Ўкраіны» Кодэкса Ўкраіны аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Неўзабаве іх перададуць беларускіх памежнікам.
nn.by/эж