Мінлясгас заявіў аб поўнай лякалізацыі пажару на Альманскіх балотах
Буйное ўзгараньне на балоцістай мясцовасьці паблізу вёскі Альманы Столінскага раёна цалкам лякалізаванае, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса Беларусі.
На тушэньні пажару была задзейнічаная больш за сотня работнікаў дзяржаўнай лясной аховы, некалькі адзінак гусенічных балатаходаў, а таксама авіяцыя МНС.
Узгараньне было знойдзенае 24 жніўня дырэктарам Палескага лясгаса падчас патруляваньня мясцовасьці. Адразу ж пачалася апэрацыя па ліквідацыі ачага. Ёй асабіста кіраваў першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, які неадкладна выехаў на месца здарэньня, паведамляе прэс-служба ведамства.
25 жніўня на дапамогу лесаводам прыйшла авіяцыя МНС. Пры гэтым работа па лякалізацыі ўзгараньня ўскладнялася ўмовамі надвор'я: засухай і моцным ветрам.
Верагоднай прычынай пажару стала парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі. Дадзеная мясцовасьць карыстаецца папулярнасьцю сярод ягаднікаў, крыніцай пажару магла стаць непагашаная цыгарэта.
На дадзены момант работнікі дзяржаўнай лясной аховы вызначаюць плошчу, пройдзеную агнём, падлічваюць шкоду, піша БелаПАН.
Буйное ўзгараньне на балоцістай мясцовасьці паблізу вёскі Альманы Столінскага раёна цалкам лякалізаванае, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса Беларусі.
На тушэньні пажару была задзейнічаная больш за сотня работнікаў дзяржаўнай лясной аховы, некалькі адзінак гусенічных балатаходаў, а таксама авіяцыя МНС.
Узгараньне было знойдзенае 24 жніўня дырэктарам Палескага лясгаса падчас патруляваньня мясцовасьці. Адразу ж пачалася апэрацыя па ліквідацыі ачага. Ёй асабіста кіраваў першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, які неадкладна выехаў на месца здарэньня, паведамляе прэс-служба ведамства.
25 жніўня на дапамогу лесаводам прыйшла авіяцыя МНС. Пры гэтым работа па лякалізацыі ўзгараньня ўскладнялася ўмовамі надвор'я: засухай і моцным ветрам.
Верагоднай прычынай пажару стала парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі. Дадзеная мясцовасьць карыстаецца папулярнасьцю сярод ягаднікаў, крыніцай пажару магла стаць непагашаная цыгарэта.На дадзены момант работнікі дзяржаўнай лясной аховы вызначаюць плошчу, пройдзеную агнём, падлічваюць шкоду, піша БелаПАН.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар