Камандзір батальёна асуджаны на два гады за бязьдзейнасьць
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.08.2018 15:19
Праходзячы службу, абвінавачаны атрымаў паведамленьне аб учыненых злачынствах.
foto: pixabay.com
Суд Барысаўскага раёна прысудзіў камандзіра 10-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня да 2 гадоў пазбаўленьня волі за бязьдзейнасьць.
Праходзячы службу, абвінавачаны атрымаў паведамленьне аб учыненых злачынствах. Аднак не зарэгістраваў іх, старшаму камандзіру (начальніку) не паведаміў, службовае расьсьледаваньне не прызначыў.
Абвінавачаны прызнаны вінаватым у наўмыснай бязьдзейнасьці ўлады, учыненай з асабістай зацікаўленасьці. Гэта пацягнула прычыненьне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам. Адбываць пакараньне ён будзе ў калёніі агульнага рэжыму.
Таксама прызначаны штраф 400 базавых велічыняў (9,8 тыс. рублёў) і пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады на тэрмін 5 гадоў.
Мера стрыманьня ў дачыненьні да абвінавачанага зьмененая на заключэньне пад варту.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.
nn.by/belta.by/яс