У турыстаў зьявіцца абаронца
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
17.08.2018 16:00
Таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг ствараюць у Беларусі.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг створаць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Піліп Гулы.
У таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг па кансультацыі і абарону сваіх правоў змогуць зьвяртацца як турысты, так і турыстычныя агенцтвы.
Таварыства пачне работу ўжо з пачатку 2019 года.
К вясьне будзе адкрыты кол-цэнтар таварыства абароны правоў спажыўцоў турпаслуг.
«У сёньняшніх даволі лібэральных умовах, без абавязковай сэртыфікацыі турпаслуг, многія турыстычныя мэнэджары да канца не разумеюць ні сваіх правоў і абавязкаў, ні правоў спажыўца. Зь іншага боку, і самі грамадзяне далёка не заўсёды ведаюць, што яны могуць патрабаваць ад турфірмы, на што маюць права, куды і як зьвяртацца для абароны сваіх інтарэсаў», — заўважыў Піліп Гулы.
Belta.by/вк