Logo Polskiego Radia
Print

Пад Горадняй маланка запаліла касьцёл

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.08.2018 14:00
Касьцёл у Гожы, вёсцы пад Горадняй, загарэўся ўвечары 14 жніўня.
Касьцёл у Гожы. Тушэньне пажаруКасьцёл у Гожы. Тушэньне пажаруФота: Hrodna.life

Касьцёл у Гожы, вёсцы пад Горадняй, загарэўся ўвечары 14 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся ад удару маланкі. Тушыць агонь прыехалі 6 пажарных разьлікаў.

Паводле інфармацыі Гарадзенскага ўпраўленьня МНС, узгараньне адбылося ў электрашчытавой храма, што знаходзіцца ў закрыстыі. Агонь пашкодзіў службовыя памяшканьні храма, дзе захоўваліся архівы і дакумэнты касьцёла. Начыньне і ўнутранае ўбраньне касьцёла не пацярпелі.

Касьцёлу ў Гожы ў наступным годзе споўніцца 150 гадоў. Апошні раз ён гарэў падчас Другой сусьветнай вайны.

Hrodna.life/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт