Logo Polskiego Radia
Print

Акадэмія навук: БНР — першая спроба стварэньня дзяржавы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.08.2018 17:00
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прэзэнтаваў Канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасьці.
Шыльда вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у РызеШыльда вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Рызе

Прэзэнтацыя Канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасьці адбылася ў Менску. Яна будзе адлюстравана ў пяці тамах выданьня, якое рыхтуе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч расказаў, што работа над Канцэпцыяй вялася 13 гадоў.

Паводле слоў Вячаслава Даніловіча, у Канцэпцыі адлюстравана, як на працягу ўсяго гістарычнага шляху разьвіцьця беларускага народа фарміраваўся патэнцыял дзяржаўнасьці, як ён быў рэалізаваны. Вучоны бачыць дзяржаўнасьць як унутраны патэнцыял беларускага народа, што накапліваўся тысячагодзьдзямі. Вылучаны гістарычныя (Полацкае, Тураўскае княствы, ВКЛ, Рэч Паспалітая і іншыя) і нацыянальныя формы дзяржаўнасьці.

Пад нацыянальнымі маюцца на ўвазе такія дзяржаўныя ўтварэньні, як БНР, хаця яна і ня стала рэальнай дзяржавай, але была першай спробай яе стварэньня, а таксама ССРБ (БССР), ЛітБел і Рэспубліка Беларусь.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт