На граніцы з Польшчай беларускія мытнікі бралі хабар
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
13.08.2018 16:30
Затрыманы супрацоўнікі пункта пропуску «Брузгі» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Затрыманы супрацоўнікі пункта пропуску «Брузгі» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Гэта адбылося яшчэ ў ліпені, а стала вядома толькі цяпер.
Раней паведамлялася, што ў пачатку жніўня на пераходзе «Брузгі» на беларуска-польскай граніцы па падазрэньні ў атрыманьні хабараў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі была затрымана ўся зьмена мытнікаў, якія працавалі пры афармленьні грузавых аўтамабіляў.
Аднак у Гарадзенскай рэгіянальнай мытні гавораць, што «пра затрыманьне цэлай зьмены гаворка не ідзе».
Svaboda.org/вк