Міністар інфармацыі Беларусі хоча ўзяцца за фрылансераў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        13.08.2018 10:07
                    
                                 
                
                
                    Паводле яго слоў, неабходна ўнесьці «пэўныя ініцыятывы» адносна фрылансераў. 
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Міністар інфармацыі Беларусі хоча ўзяцца за фрылансераў
Міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч мае намер вярнуцца «да тэрміналёгіі ў дачыненьні да ўдзельнікаў мэдыйнай прасторы». «Трэба вярнуцца да разгляду самога тэрміна «фрылансер», – заявіў ён у інтэрвію праграме «Тыдзень» на СТВ.
Паводле яго слоў, неабходна ўнесьці «пэўныя ініцыятывы» адносна фрылансераў.
Пры гэтым міністар паабяцаў «вельмі шырока прыслухоўвацца» да журналісцкай супольнасьці ў вывучэньні ўсіх пазыцый.
Як адзначаюць незалежныя СМІ, з вуснаў міністра інфармацыі не прагучала ніводнага слова камэнтара да гучнай справы затрыманьня журналістаў па гэтак званай справе БелТА.
Міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч мае намер вярнуцца «да тэрміналёгіі ў дачыненьні да ўдзельнікаў мэдыйнай прасторы». «Трэба вярнуцца да разгляду самога тэрміна «фрылансер», – заявіў ён у інтэрвію праграме «Тыдзень» на СТВ.
Паводле яго слоў, неабходна ўнесьці «пэўныя ініцыятывы» адносна фрылансераў. Пры гэтым міністар паабяцаў «вельмі шырока прыслухоўвацца» да журналісцкай супольнасьці ў вывучэньні ўсіх пазыцый.
Як адзначаюць незалежныя СМІ, з вуснаў міністра інфармацыі не прагучала ніводнага слова камэнтара да гучнай справы затрыманьня журналістаў па гэтак званай справе БелТА.
Тэлеграф/ав