Беларусь нарошчвае экспарт тавараў і паслуг
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.08.2018 15:11
У першым паўгодзьдзі бягучага году беларускі экспарт вырас на 19,4%/
distel2610/pixabay.com/CC0 Public Domain
Гэта вынікае са статыстычных дадзеных, апублікаваных на сайце Нацыянальнага банка. Зьнешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 40 мільярдаў даляраў, што на 20,7% больш, чым у студзені-чэрвені 2017 года.
Беларускі экспарт за гэты пэрыяд склаў 20,2 мільярдаў даляраў, а імпарт – 19,9 мільярдаў, вырасшы на 22,1%.
Склалася дадатнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 329 мільёнаў даляраў.
Зьнешнегандлёвы абарот тавараў склаў 33,6 мільярды даляраў, а паслуг – 6,57 мільярдаў.
Паводле Нацбанк\Белта\юл