Экзамены па замежных мовах зробяць больш строгімі
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.08.2018 20:00
Міністар адукацыі паведаміў, што тэсьціраваньне могуць дапоўніць вусным экзаменам.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Міністар адукацыі Ігар Карпенка паведаміў, што абітурыентаў, якія будуць паступаць у ВНУ у 2019/2020 навучальным годзе, могуць чакаць новаўвядзеньні.
На экзаменах па замежных мовах, магчыма, у дадатак да тэсту ўвядуць і вуснае выпрабаваньне, каб пераканацца, што абітурыент сапраўды валодае мовай.
Sb.by/вк