Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь чакае мільённых інвэстыцый ў СЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.08.2018 15:50
Чыноўнікі кажуць навата пра гатоўнасьць інвэстараў ўкласьці $850 мільёнаў даляраў.
Foto: sxc.hu/domena publiczna

Плянуецца, што гэта будуць інвэстыцыі ў стварэньне новых прадпрыемстваў на тэрыторыі свабодных эканамічных зон у Беларусі.

Пра гэта распавёў сёньня першы намесьнік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, кажучы пра агульны аб'ём заяўленых інвэстыцый ва ўсе шэсьць зонаў.

Беларускі ўрад прапануе заахвоціць інвэстараў дадатковымі крыніцамі фінансаваньня для прадпрыемстваў пад стварэньне неабходнай інфраструктуры, у першую чаргу газа- і электразабесьпячэньня.

Апроч таго вядуцца размова пра пашырэньне тэрыторый СЭЗ пад новыя праекты. Усе прапановы перададзеныя на разгляд Аляксандра Лукашэнкі. Паведамляецца, што кіраўнік дзяржавы ў цэлым іх падтрымаў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт