100 тысяч дзяцей пойдуць у першую клясу 1 верасьня
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
06.08.2018 13:30
Сёлета ў Беларусі атрымліваюць адукацыю 2 млн чалавек.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
У беларускія школы 1 верасьня прыйдуць больш за 100 тыс. першаклясьнікаў. Пра гэта стала вядома на нарадзе па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку 2018/2019 навучальнага года, якую правёў намесьнік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.
У 2018/2019 навучальным годзе ў краіне будзе працаваць каля 8 тыс. устаноў адукацыі, у якіх будуць навучацца каля 2 млн выхаванцаў, вучняў, студэнтаў і слухачоў.
Belta.by/вк