Logo Polskiego Radia
Print

Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за прэс-канфэрэнцыю ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2018 15:07
Палітыка Аб'яднанай грамадзянскай партыі аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Старшыня АГП Анатоль ЛябедзькаСтаршыня АГП Анатоль Лябедзькаwww.ucpb.org

Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за прэс-канфэрэнцыю ў Курапатах
За ўдзел у прэс-канфэрэнцыі каля брамы рэстарану «Паедзем паядзім» у Курапатах палітыка Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Як паведамляе прэс-служба АГП, адміністрацыйны працэс над Анатолем Лябедзькам адбыўся 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Судзьдзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП «Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства».
Нагадаем, 21 чэрвеня лідары апазыцыі й абаронцы Курапатаў падсумавалі вынікі трохтыднёвых пратэстаў супраць рэстарану «Паедзем паядзім» у Курапатах, а таксама правялі прэс-канфэрэнцыю.

вясна/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт