Logo Polskiego Radia
Print

У Баранавічах стварылі беларускамоўную клясу

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 31.07.2018 20:50
Па-беларуску ў Баранавічах будуць вучыцца ў гімназіі № 4.
Бацькі баранавіцкіх беларускамоўных першаклясьнікаўБацькі баранавіцкіх беларускамоўных першаклясьнікаўФота: Іntex-press.by

Два гады жыхары Баранавіч дабіліся стварэньня беларускамоўнай клясы ў гімназіі № 4, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах.

Аднак першы год дзеці будуць вучыцца ў садзе № 50, які знаходзіцца ў Паўночным мікрараёне. З другой клясы заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

Ва ўпраўленьні адукацыі ўпэўнілі, што ў гімназіі ёсьць 6 настаўнікаў, якія могуць вучыць дзяцей па-беларуску.

Пакуль заявы ў першую беларускамоўную клясу падалі 9 чалавек.

Intex-press.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт