Logo Polskiego Radia
Print

У Наваградку ўшанавалі пакутніц-назаратанак

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.07.2018 13:42
«Гэта не героі, а людзі, адзіная сьціплая сіла якіх – вера й любоў».
Ушанаваньне пакутніц-назаратанак у Батароўскім лесе пад НаваградкамУшанаваньне пакутніц-назаратанак у Батароўскім лесе пад НаваградкамPAP/Adam Guz

У Наваградку ўшанавалі пакутніц-назаратанак
У нядзелю 29 ліпеня ў Наваградку прайшлі памятныя мерапрыемствы па ўшанаваньню 75-годдзя пакутніцкай сьмерці адзінаццаці блаславёных сясьцёр назаратанак. Кульмінацыяй урачыстасьці стала богаслужэньня, цэлебрацыю якога ўзначаліў прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр. Увечары напярэдадні шматлікія вернікі й пілігрымы маліліся на месцы расстрэлу сясьцёр у Батароўскім лесе пад Наваградкам. Малітва працягвалася ўсю ноч таксама ў фарным касьцёле, дзе спачываюць рэліквіі благаслаўлёных назарэтанак-пакутнпіц. На пачатку богаслужэньня прадстаўнік Сьвятога Айца прывітаў удзельнікаў памятных мерапрыемстваў, перадусім Гарадзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча, настаяцельніцу Правінцыі блаславёных Пакутніц з Навагрудка сястру Марыю Блашчык, духавенства, сясьцёр, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, дыпляматычнага корпуса. Потым ён зьвярнуўся да ўсіх прысутных, якія сабраліся ў фарным касьцёле, каб ушанаваць 75-я ўгодкі пакутніцкай сьмерці блаславёных назарэтанак: «Гэтае месца сьвятое, бо яно захоўвае памяць пра мучанікаў. Яны сьведчаць нам пра тое, што хрысьціяне перамагаюць не ўладай, зброяй, грошамі, дамовамі. Гэта не героі, а людзі, адзіная сьціплая сіла якіх – вера й любоў. Яны не забіраюць жыцьцё ў іншых, а дораць сваё, як гэта зрабіў Ісус, які не думаў пра сябе і не ўцёк зь Іерусаліма». Герарх падкрэсьліў, што сёньня перамога мучанікаў, іх сьведчаньне моцай Бога працягвае прыносіць плён у Беларусі, у Касьцёле, які атрымлівае ўзмацненьне ад іхняй ахвяры. На заканчэньне Імшы быў прачытаны дэкрэт, якім фарны касьцёл Перамяненьня Пана ў Наваградку абвешчаны санктуарыюм благаслаўлёных сясьцёр-пакутніц Марыі Стэлы і паплечніц.
паводле racyja.com/catholic.by/эж


У нядзелю 29 ліпеня ў Наваградку прайшлі памятныя мерапрыемствы па ўшанаваньню 75-годдзя пакутніцкай сьмерці адзінаццаці блаславёных сясьцёр назаратанак. Кульмінацыяй урачыстасьці стала богаслужэньня, цэлебрацыю якога ўзначаліў прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр.

Увечары напярэдадні шматлікія вернікі й пілігрымы маліліся на месцы расстрэлу сясьцёр у Батароўскім лесе пад Наваградкам. Малітва працягвалася ўсю ноч таксама ў фарным касьцёле, дзе спачываюць рэліквіі благаслаўлёных назарэтанак-пакутнпіц.

На пачатку богаслужэньня прадстаўнік Сьвятога Айца прывітаў удзельнікаў памятных мерапрыемстваў, перадусім Гарадзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча, настаяцельніцу Правінцыі блаславёных Пакутніц з Навагрудка сястру Марыю Блашчык, духавенства, сясьцёр, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, дыпляматычнага корпуса.

Потым ён зьвярнуўся да ўсіх прысутных, якія сабраліся ў фарным касьцёле, каб ушанаваць 75-я ўгодкі пакутніцкай сьмерці блаславёных назарэтанак: «Гэтае месца сьвятое, бо яно захоўвае памяць пра мучанікаў. Яны сьведчаць нам пра тое, што хрысьціяне перамагаюць не ўладай, зброяй, грошамі, дамовамі. Гэта не героі, а людзі, адзіная сьціплая сіла якіх – вера й любоў. Яны не забіраюць жыцьцё ў іншых, а дораць сваё, як гэта зрабіў Ісус, які не думаў пра сябе і не ўцёк зь Іерусаліма».

Герарх падкрэсьліў, што сёньня перамога мучанікаў, іх сьведчаньне моцай Бога працягвае прыносіць плён у Беларусі, у Касьцёле, які атрымлівае ўзмацненьне ад іхняй ахвяры. На заканчэньне Імшы быў прачытаны дэкрэт, якім фарны касьцёл Перамяненьня Пана ў Наваградку абвешчаны санктуарыюм благаслаўлёных сясьцёр-пакутніц Марыі Стэлы й паплечніц.

паводле racyja.com/catholic.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт