Пракуратура Менска: работы на Вайсковых могілках павінны быць спынены
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
26.07.2018 13:13
У Міністэрства культуры і Менскі гарвыканкам накіраваны два акты пракурорскага рэагаваньня па сытуацыі на Вайсковых могілках.
Вайсковыя могілкіФота: Дзьмітрый Ласько
Пракуратура Менска прыпыніла работы на Вайсковых могілках, якія вядзе КУП «Спэцыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня».
У Міністэрства культуры і Менскі гарвыканкам пракуратура накіравала два акты пракурорскага рэагаваньня, — паведаміў намесьнік кіраўніка аддзела інфармацыі Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Дзьмітрый Брылёў. Ён заявіў, што «на гэты момант работы па добраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках прыпынены».
Менскаму гарвыканкаму і Міністэрству культуры пракуратура Менска прапанавала забясьпечыць выкананьне санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў, а таксама правесьці добраўпарадкаваньне і аднаўленьне элемэнтаў гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства.
Svaboda.org/вк