У Беларусі «недабралі» дарожную пошліну з замежных аўто
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.07.2018 18:27
Гэта вынікае з «Закону аб выкананьні бюджэту на 2017 год».
screen/radyjo.net
У Беларусі «недабралі» дарожную пошліну з замежных аўто
У Беларусі «недабралі» дарожную пошліну з замежных аўто, закладзеную ў бюджэт мінулага году. Гэта вынікае з «Закону аб выкананьні бюджэту на 2017 год».
Так, збор за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстаньня быў закладзены ў бюджэт у памеры 16,5 млн рублёў. А сабралі, як паведамляецца ў новым законе, 13 млн 614 тысяч 699 рублёў. Гэта на 2,885 млн рублёў (1,442 млн даляраў) менш, чым было заплянавана.

эўрарадыё/вс