ЛДП: Мы не ўвойдзем у ніводны саюз, мы самадастатковыя
„Мы самадастатковыя й ня бачым блізкіх нам сілаў”, — сказана ў заяве.
Лібэральна-дэмакратычная партыя анансавала некаторыя свае пляны што да ўдзелу ў будучых выбарчых кампаніях. Як сказана на сайце арганізацыі, цяпер ЛДП ня будзе ўтвараць саюзы й кааліцыі зь іншымі палітычнымі сіламі.
„Мы самадастатковыя й ня бачым блізкіх нам сілаў”, — сказана ў заяве. Апроч таго, партыя абяцае „жорстка й пасьлядоўна” абараняць нацыянальныя інтарэсы краіны й яе сувэрэнітэт, а таксама зрабіць усё, каб у Беларусі не адбылося расколу. Цяпер ЛДП пазыцыянуе сябе як адзіную правацэнтрысцкую арганізацыю.
Дакладную праграму дзеяньняў партыя прадставіць у верасьні, але ўжо цяпер заяўляе пра ўдзел у будучых прэзыдэнцкіх выбарах і ў парлямэнцкай кампаніі, на якую выставіць 110 кандыдатаў у дэпутаты.
На папярэдніх парлямэнцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў прайшоў толькі адзін прадстаўнік ЛДП — Анатоль Хішчанка. Лідар партыі, Сяргей Гайдукевіч зьяўляецца чальцом Савета Рэспублікі.
euroradio.fm/аз
Лібэральна-дэмакратычная партыя анансавала некаторыя свае пляны, што да ўдзелу ў будучых выбарчых кампаніях. Як сказана на сайце арганізацыі, цяпер ЛДП ня будзе ўтвараць саюзы й кааліцыі зь іншымі палітычнымі сіламі.