У Беларусі забароняць валютныя дагаворы ў долевым будаўніцтве
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.07.2018 10:36
Адмова ад замежнай валюты ў разьліках забудоўшчыкаў зьяўляецца яшчэ адной мерай уладаў, скіраванай на дэдалярызацыю эканомікі.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі забароняць валютныя дагаворы ў долевым будаўніцтве
У Беларусі маюць намер забараніць заключэньне дамоваў долевага будаўніцтва ў замежнай валюце, каб усе разьлікі з забудоўшчыкам жыльля адбываліся толькі ў беларускіх рублях. У Міністэрстве архітэктуры й будаўніцтва распавялі, што дадзеная норма будзе замацаваная на заканадаўчым узроўні.
Забарона заключэньня зь фізычнымі й юрыдычнымі асобамі дагавораў долевага будаўніцтва ў замежнай валюце ўнясуць у дзеючы ўказ №263 аб долевым будаўніцтве, адзначыла начальнік аддзела рэгуляваньня жыльлёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Тацьцяна Затурэнская. Ён будзе тычыцца й дзяржаўных, і прыватных забудоўшчыкаў.
«Да кастрычніка дакумэнт, магчыма, будзе прыняты», – выказала здагадку яна.

тэлеграф/вс