Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзяне Італіі штогод усынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.07.2018 18:12
Італія – адзіная краіна, зь якой у Беларусі ёсьць двухбаковае пагадненьне па ўсынаўленьні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Грамадзяне Італіі штогод усынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей
Штогод грамадзяне Італіі ўсынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей, паведаміў у інтэрвію агенцтву БелаПАН новы італьянскі пасол у Беларусі Марыа Бальдзі.
Ён падкрэсьліў, што Італія – адзіная краіна, зь якой у Беларусі ёсьць двухбаковае пагадненьне па ўсынаўленьні.
«Гэта вельмі далікатная тэма, роля пасольства тут заключаецца ў выдачы візы дзіцяці па завяршэньні ўсіх працэдур па ўсынаўленьні, – адзначыў Марыа Бальдзі. – Асноўныя кантакты адбываюцца паміж Нацыянальным цэнтрам па ўсынаўленьні Беларусі й Камітэтам па міжнародным усынаўленьні Італіі. Ясна, што гэта вельмі складаны працэс, у які ўцягнутыя дзяржаўныя структуры абласнога й раённага ўзроўняў, сацыяльныя работнікі, італьянскі й беларускі суды. Пасольства стараецца спрыяць найхутчэйшаму праходжаньню ўсіх працэдур».
Паводле слоў дыплямата, цяпер у Італіі назіраецца некаторы спад як нацыянальнага, так і міжнароднага ўсынаўленьня. «Перад тым як ехаць у Менск, я сустракаўся са старшынёй Камітэта па міжнародным усынаўленьні, – распавёў Марыа Бальдзі. – Яна адзначыла, што эканамічны крызыс адбіўся й на ўсынаўленьні, у тым ліку на ўсынаўленьні зь Беларусі. Але Беларусь усё ж застаецца сярод першых краін па ліку ўсыноўленых італьянцамі дзяцей».

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт