„Белавія” набудзе ў лізінг чатыры новыя Boeing 737
Пастаўка новых самалётаў з заводу ў Сіэтле ў Менск заплянавана ў 2019—2020 гадах.
„Белавія” набудзе ў лізінг чатыры сучасныя авіялайнэры Boeing 737 MAX. Пра гэта прадстаўнікі беларускай авіякампаніі й амэрыканскай лізінгавай кампаніі Air Lease Corporation (ALC) абвясьцілі на адным з найбуйнейшых у сьвеце авіясалёнаў Фарнбара ў Вялікабрытаніі 17 ліпеня.
Як паведамляе прэс-служба „Белавія”, пастаўка новых самалётаў з завода-вытворцы ў Сіэтле ў Менск заплянавана ў 2019—2020 гадах. Першы авіялайнэр у рамках гэтай зьдзелкі чакаецца ў Менску ў траўні наступнага году.
Гэта будзе ўжо другая прамая пастаўка новых авіялайнэраў з завода карпарацыі Boeing. Так, у 2016 годзе авіякампанія набыла ва ўласнасьць тры самалёты Boeing Next Generation 737-800.
Генэральны дырэктар авіякампаніі „Белавія” Анатоль Гусараў падкрэсьліў, што паветраныя судны чацьвёртага пакаленьня Boeing 737 MAX дазволяць вывесьці з эксплёатацыі Boeing 737 Сlassic, што „істотна амалодзіць авіяпарк”.
Паводле дадзеных на чэрвень, флёт „Белавія” налічваў 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсьць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer-175, чатыры Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200) .
belapan.by/аз