Logo Polskiego Radia
Print

Мінабароны Беларусі паведаміла, як ствараецца ІТ-рота

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.07.2018 13:47
Мінабароны пацьвердзіла, што айцішнікаў у новае падразьдзяленьне пачнуць прызываць у канцы года.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мінабароны Беларусі патлумачыла, навошта стварае ІТ-роту. Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што першых айцішнікаў прызавуць у яе ўжо ў лістападзе 2018-га. Прэс-служба Міністэрства абароны інфармуе, што падразьдзяленьне ўкамплектуюць вайскоўцамі тэрміновай вайсковай службы, грамадзянамі, якія «дамагліся найбольшых посьпехаў у галіне інфармацыйных тэхналёгій», маюць вышэйшую прафэсійную адукацыю па спэцыяльнасьцях, якія цікавяць войска. Пры гэтым яны павінны мець жаданьне служыць у роце інфармацыйных тэхналёгій.

Кожны вайсковец падразьдзяленьня («спэцыяліст») атрымае «навуковага кіраўніка» для таго, «каб ня страціць атрыманую кваліфікацыю». Байцы ІТ-роты будуць выконваць «канкрэтныя навукова-прыкладныя задачы» ў інтарэсах Мінабароны. Яны прымуць удзел у распачатых навуковых праграмах.

На дадзены момант для айцішнікаў ствараюцца спэцыяльныя працоўныя месцы і ўмовы для працы. Вайсковае ведамства распрацоўвае адпаведную нарматыўна-прававую дакумэнтацыю.

Мінабароны пацьвердзіла, што айцішнікаў у новае падразьдзяленьне пачнуць прызываць у канцы года.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт