Зоркі «Славянскага базару» спаборнічаюць у камплімэнтах Лукашэнку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.07.2018 16:47
Сэрбскі рэжысёр і музыкант Эмір Кустурыца назваў Лукашэнку «найлепшым у сьвеце прэзыдэнтам».
Аляксандр Лукашэнка адкрывае «Славянскі базар - 2018»youtube.com/screen
Зоркі «Славянскага базару» спаборнічаюць у камплімэнтах Лукашэнку
На канцэрце, які адкрыў «Славянскі базар», многія яго ўдзельнікі не саромеліся выказваць камплімэнты Аляксандру Лукашэнку.
Беларуская вядучая Алена Сьпірыдовіч ад імя ўсіх артыстаў, якія прымаюць удзел у канцэрце, і арганізатараў фэстывалю падаравала кіраўніку дзяржавы падарунак – пояс-абярэг.
Сэрбскі рэжысёр і музыкант Эмір Кустурыца, які выступае ў Віцебску са сваім No Smoking Orchestra, назваў Лукашэнку «лепшым у сьвеце прэзыдэнтам».
Расейскі вядучы й тэлекамэнтатар Дзьмітрый Губерніеў папрасіў у Лукашэнкі магчымасьць пракамэнтаваць хакейны матч з удзелам прэзыдэнта Беларусі.
А папулярны расейскі сьпявак Мікалай Баскаў кінуўся абдымацца з Лукашэнкам.
На канцэрце, які адкрыў «Славянскі базар», многія яго ўдзельнікі не саромеліся выказваць камплімэнты Аляксандру Лукашэнку.
Беларуская вядучая Алена Сьпірыдовіч ад імя ўсіх артыстаў, якія прымаюць удзел у канцэрце, і арганізатараў фэстывалю падаравала кіраўніку дзяржавы падарунак – пояс-абярэг.
Сэрбскі рэжысёр і музыкант Эмір Кустурыца, які выступае ў Віцебску са сваім No Smoking Orchestra, назваў Лукашэнку «найлепшым у сьвеце прэзыдэнтам».

naviny.by/вс