Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі абмежавалі доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2018 13:23
Згаданыя сайты распаўсюджвалі інфармацыю пра продаж наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў.

geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі абмежавалі доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў
У Беларусі абмежавалі доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў. Адпаведнае рашэньне 12 ліпеня прыняло Міністэрства інфармацыі. Згаданыя сайты распаўсюджвалі інфармацыю пра продаж наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў.
Адзначаецца, што Мінінфарм прыняў рашэньне на падставе дакумэнта, атрыманага зь Міністэрства ўнутраных спраў.
Папярэдні раз Мінінфарм абмяжоўваў доступ да аднаго з сайтаў за распаўсюджваньне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, у красавіку.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт