У Менску затрыманы гендырэктар дзяржаўнага холдынгу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.07.2018 15:03
Назва дзяржхолдынгу й імя затрыманага сілавікі не агучваюць.
Pixabay/CC0 License/3839153
Гендырэктара аднаго з дзяржаўных холдынгаў затрымалі за хабар у 85 тыс. эўра. Пры ператрусе ў яго хаце сілавікі знайшлі яшчэ $ 140 тыс., - паведаміла МУС.
Назва дзяржхолдынгу й імя затрыманага сілавікі не агучваюць.
Сьледчым камітэтам у дачыненьні да кіраўніка холдынгу распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.430 КК (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры). Яго санкцыя прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
belsat.eu/яс