У Беларусі пачынае працаваць місія МВФ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.07.2018 10:03
Мэта місіі Міжнароднага валютнага фонду – агляд бягучай эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
Кастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0
У Беларусі пачынае працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду. Яе ўзначальвае Жак Міньян, паведамляе БелТА. Місія плянавая, яна будзе працаваць у краіне з 9 да 13 ліпеня. Вядома, што яе мэта – агляд бягучай эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
Як вядома, у апошнія гады беларускія ўлады спрабуюць атрымаць крэдыт ад МВФ (да 3 млрд даляраў), аднак фонд чакае лібэралізацыі беларускай эканомікі й правядзеньня структурных рэформаў. Папярэдні раз місія МВФ працавала ў Беларусі восеньню мінулага году.
эўрарадыё/вс