Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі праходзяць Дні культуры Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.07.2018 12:13
Імпрэза завершыцца маштабным канцэртам 10 ліпеня.
Володимир Прядко

У гэты дзень у Гомельскім абласным грамадзка-культурным цэнтры выступяць легенды ўкраінскай эстрады. Канцэрт завяршыць праграму Дзён культуры Украіны ў Беларусі.

Сьвята нацыянальнай культуры на гомельскай сцэне пачне выступ Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага пад назвай «Украіна мая, Украіна». Калектыў прадставіць масавыя харэаграфічныя пастаноўкі, у якіх удзельнічаюць 70 чалавек. Усяго ў 2,5-гадзіннай праграме задзейнічана каля 140 чалавек.

У фае абласнога культурнага цэнтра ў гэты дзень разьмесьціцца калярытная выстаўка народных промыслаў. Мерапрыемства ў Гомелі завершыць маштабную культурную акцыю, якая пачалася 5 ліпеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Дні культуры праходзяць пры падтрымцы пасольства Украіны ў Беларусі.

Плянуецца, што ў наступным годзе беларускія артысты адправяцца з візытам у адказ ва Ўкраіну.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт