Мікалай Статкевіч пакінуў судовую залю і вярнуўся ў турму
Ахова суду не перашкодзіла падсуднаму Статкевічу сысьці з судовага пасяджэньня. Статкевіч папрасіў канвой, каб яго адвезьлі ў турму даседжваць 10 сутак, якімі ён быў пакараны за адну зь несанкцыянаваных акцый. Суд пакараў Статкевіча штрафам у 40 базавых велічынь (980 рублёў).
Калі затрыманага 3 ліпеня Міколу Статкевіча прывезьлі з ізалятара ў судовую залю, ён голасна сказаў, што ня будзе ўдзельнічаць у такім спэктаклі, калі яго зьбіраюцца судзіць за тое, што ён меў намер ускласьці кветкі да помніка.
«Ганьба! Я не жадаю ўдзельнічаць у гэтым ганебным відовішчы! Ганьба краіне, у якой судзяць за тое, што я хацеў ускласьці кветкі да помніка!» – заявіў Статкевіч і выйшаў з залі.
У калідоры і судзьдзя Юры Гарбатоўскі, і адвакат Аляксандар Галіеў спрабавалі ўгаварыць Статкевіча вярнуцца ў залю, але безвынікова. Статкевіч яшчэ раз эмацыйна сказаў, што першае, што ён зробіць, адбыўшы пакараньне, – прыйдзе на бульвар Талбухіна і ўскладзе кветкі да помніка.
Судовае паседжаньне прадоўжылася без абвінавачанага. Судзьдзя зачытаў, што Статкевіч абвінавачваецца ў закліках да правядзеньня несанкцыянаванай акцыі: 21 чэрвеня ён разьмясьціў у сацыяльных сетках абвестку з запрашэньнем прыходзіць 3 ліпеня на бульвар Талбухіна ў Менску, каб ускласьці кветкі да помніка.
Адвакат Аляксандар Галіеў выступіў з хадайніцтвам, каб у якасьці сьведкі прыцягнулі маёра Яськевіча, які складаў пратакол, але судзьдзя адмовіў.
Тады абаронца Статкевіча выклаў яшчэ некалькі аргумэнтаў, што няма ніводнага доказу віны асобы, якую прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці, няма належным чынам прыкладзенага да справы пратаколу, ёсьць разыходжаньні па часе: маўляў, Статкевіч выставіў пост у сацсетках раніцай 21 чэрвеня, а ў прыкладзенай копіі пазначаны вечаровы час.
3 ліпеня на бульвары Талбухіна было затрымана каля 30 чалавек. Яны прыйшлі на «Акцыю вызваленьня і салідарнасьці», якую ініцыяваў апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч і якая мелася пачацца ў 13.00. Статкевіч у «Фэйсбуку» заклікаў людзей сабрацца 3 ліпеня ў сквэры на бульвары, каб «выказаць сваю салідарнасьць з пакаленьнем, якое вызваліла сьвет ад улады Гітлера, і з тымі, хто зараз змагаецца за вызваленьне краіны ад улады яго прыхільніка». Несанкцыянаваная акцыя была спыненая супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Мікалая Статкевіча затрымалі прыкладна ў 11.30 на выхадзе з дому.

Радыё Свабода/ав