У Менску прайшоў ваенны парад на Дзень незалежнасьці (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.07.2018 14:32
Усё прайшло сьціплей і хутчэй, чым раней: без спартоўцаў і камбайнаў.
У Менску прайшоў ваенны парад на Дзень незалежнасьці
Тысячы вайскоўцаў, сотні адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі й дзясяткі самалётаў і верталётаў удзельнічалі ў штогадовым ваенным парадзе, прымеркаваным да Дня незалежнасьці Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выступіў перад прысутнымі перад парадам. Ён запэўніў, што Ўзброеныя сілы краіны прыведзеныя ў адпаведнасьць з новымі выклікамі й пагрозамі й змогуць адстаяць сувэрэнітэт і незалежнасьць, паведамляе партал naviny.by.
Галоўны парад войскаў Менскага гарнізону пачаўся раніцай каля стэлы «Менск – горад-герой». Ён сабраў некалькі тысяч гледачоў. Усё прайшло сьціплей і хутчэй, чым раней: без спартоўцаў і камбайнаў.
Дзень Незалежнасьці Беларусі прымеркаваны да дня вызваленьня Менска ад гітлераўскіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 году. Як Дзень Рэспублікі ён быў устаноўлены на падставе сумнавядомага рэфэрэндуму 1996 году. Да гэтага Днём Незалежнасьці лічылася 27 ліпеня – у гэты дзень у 1991 годзе была прынятая Вярхоўным Саветам Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

вс
фота: PAP/EPA/SERGEI GAPON/POOL