Урад Беларусі хоча падоўжыць бязьвізавы рэжым для замежнікаў да 21 дня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        30.06.2018 18:05
                    
                                 
                
                
                    Агулам летась у нашай краіне гасьцілі амаль 300 тысяч чалавек, а выручка дзяржавы ад аказаньня турыстычных паслуг склала каля $ 82 млн даляраў.
                
                
                    
                        
disp-dme/Wikipedia/Нясвіскі замак. Агульны выгляд.
                     
                
                
                
               
                
                          
Урад Беларусі хоча падоўжыць бязьвізавы рэжым для замежнікаў да 21 дня
Такую прапанову ўнёс у Палаце прадстаўнікоў міністар спорту й турызму Сяргей Кавальчук. Паводле яго слоў, міністэрства падтрымлівае любое павелічэньне бязьвізавага тэрміну, бо гэта дазволіць замежнікам наведваць беларускія санаторыі. Менавіта 21 дзень – як раз стандартная працягласьць пуцёўкі.
Паводле Белстату, з моманту ўвядзеньня пяцідзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзянаў 80-ці краінаў у лютым мінулага году Беларусь наведала больш за 100 тысяч турыстаў. Агулам летась у нашай краіне гасьцілі амаль 300 тысяч чалавек, а выручка дзяржавы ад аказаньня турыстычных паслуг склала каля $ 82 млн даляраў.
Такую прапанову ўнёс у Палаце прадстаўнікоў міністар спорту й турызму Сяргей Кавальчук. Паводле яго слоў, міністэрства падтрымлівае любое павелічэньне бязьвізавага тэрміну, бо гэта дазволіць замежнікам наведваць беларускія санаторыі. Менавіта 21 дзень – як раз стандартная працягласьць пуцёўкі.
Паводле Белстату, з моманту ўвядзеньня пяцідзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзянаў 80-ці краінаў у лютым мінулага году Беларусь наведала больш за 100 тысяч турыстаў.
Агулам летась у нашай краіне гасьцілі амаль 300 тысяч чалавек, а выручка дзяржавы ад аказаньня турыстычных паслуг склала каля $ 82 млн даляраў.
паводле belsat.eu/эж