Польская дэлегацыя наведала Курапаты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.06.2018 16:17
Візыт заняў літаральна некалькі хвілінаў і быў зладжаны як непублічны, без размовы з прэсай і абаронцамі Курапатаў.
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі ўскладвае кветкі ў Курапатах фота: Наша Ніва
Урадавая дэлегацыя Польшчы, якая прыехала на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы, наведала мэмарыял у Курапатах.
Прадстаўнікі Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы на чале зь яе кіраўніком Кшыштафам Шчэрскім і супрацоўнікі польскай амбасады ў Менску ўсклалі кветкі й паставілі зьнічы ля курапацкіх крыжоў.
Візыт заняў літаральна некалькі хвілінаў і быў зладжаны як непублічны, без размовы з прэсай і абаронцамі Курапатаў.
радыё рацыя/вс