У Беларусь прылятае камісія УЭФА
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.06.2018 16:27
                    
                    Экспэрты будуць ацэньваць менскі стадыён „Дынама”
                
Mенскі стадыён „Дынама”. By Griser - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=10331816By Griser - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10331816
                     
У Беларусь прылятае камісія УЭФА
Экспэрты будуць ацэньваць менскі стадыён „Дынама”
У Беларусь днямі прылятае камісія УЭФА, яна ацэніць менскі стадыён „Дынама”. Пра гэта ў інтэрвію газэце „Прессбол” паведаміў генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі футбола Юрый Вяргейчык.
„Зь нецярпеньнем чакаем гасьцей — і, вядома, спадзяемся на максымальныя ацэнкі арэны, каб восеньню мы змаглі праводзіць на ёй матчы з удзелам нацыянальнай каманды”, - кажа Вяргейчык. Сам ён называе „Дынама” стадыёнам-прыгажуном.
Менскі стадыён „Дынама” адкрыўся пасьля рэканструкцыі на мінулым тыдні. Гэта - лёгкатлетычная арэна, але на ёй будуць праводзіцца й футбольныя матчы.
euroradio.fm/аз
 У Беларусь днямі прылятае камісія УЭФА, якая ацэніць менскі стадыён „Дынама”. Пра гэта ў інтэрвію газэце „Прессбол” паведаміў генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі футбола Юрый Вяргейчык.